Art Nouveau - самая каштоўная буржуазія
Posted by     апр 3, 2017    0 Comments

Art Nouveau – адзін з найбольш вядомых напрамкаў Мадэрна. Пэўна, нікому не цікава чытаць вытрымкі з Вікі, таму напішу пра свае прыватныя пачуцці да Art Nouveau. Па-першае, я яму (стылю) удзячны ўжо за тое, што ён упершыню аб’яднаў мастацтва і побытавы дызайн. Вельмі ўж я не люблю гэтыя штучныя дагматы, якімі аддзяляюць мастацтва ад дызайну.

Галоўная, менавіта мастацкая вартасць Art Nouveau – гэта філігранная апрацоўка дрэва. Неймаверныя і разам з тым на дзіва натуральныя сілуэты, як быццам знаходзішся ў старым пакручастым аліўкавым садзе. Гэтыя тэхналогія і прыёмы, дарэчы, былі падхопленыя праз колькі год дызайнерамі знакамітай скандынаўскай школы. Ад якой я ўвогуле млею і пішчу.

У нашых Б/Уржуазные ценности ёсць колькі прадстаўнікоў Art Nouveau. Гляньце, напрыклад, ангельскую вітрыну чырвонага дрэва і фантастычна лёгкую і вытанчаную вітрыну з Галандзіі -  тыповага прадстаўніка галандскага накірунку Art Nouveau, вядомага пад назвай Jugenstil.

Related Products

Leave a Reply

* Name:
* E-mail: (Not Published)
   Website: (Site url withhttp://)
* Comment:
Type Code