Гадзіннікі Zaanse ад галанскіх пацыфістаў
Posted by     май 26, 2017    0 Comments

Круцяцца ў галаве тэзы, ідэі, слоганы. Не даюць заснуць) Вось проста цяпер просіцца быць агучаным вызначэнне ўсяго гэтага кіпяжу: “Б/уржуазные ценності” – гэта рэчы, якімі вы будзеце ганарыцца. У гэтым іх культурнае адрозненне ад любога, нават “багатага” навадзелу.

Напрыклад, нашыя гадзіннікі. У нас іх некалькі, і кожны заслугоўвае асобнага расповеду.

Першы прыгажун з рэгіёну Заан, што блізу Амстэрдама, дзе аж з XVI стагоддзя пачалася вытворчасць сусветна вядомых гадзіннікаў Zaanse.

Дарэчы, школа з’явілася на хвалі еўрапейскай Рэфармацыі. Маючы афігенныя па тых часах здольнасці і тэхналогіі, ды атрымаўшы новы свет пратэстантызма, галандскія менаніты, замест службы ў войску (перакананыя пацыфісты) адточвалі сваё майстэрства ў дрэва- і металаапрацоўцы. І хто ўжо яго ведае чаму, але сталася так, што сімбіёзам гэтага духоўнага і прафесійнага выбуху стала вытворчасць фантастычна прыгожых і надзейных гадзіннікаў. Дарэчы, наш прыгажун выдатна ходзіць і гучыць не гледзячы на свае амаль 100 год (1920 году вырабу).

Насычанае дэталямі латуннае ліццё, гістарычная і філасоўская глыбіня, дасканаласць механізма і той факт, што іх больш не вырабляюць, робяць Zaanse вартымі любой калекцыі ці інтэр’ера.

А фраза на гадзініку “NU ELCK SYN SIN” у перакладзе са старажытнага галандскага гучыць як “to each his own”. Кожнаму – сваё, альбо, як мне вельмі даспадобы: кожны жыве, як заслугоўвае.

Related Products

Leave a Reply

* Name:
* E-mail: (Not Published)
   Website: (Site url withhttp://)
* Comment:
Type Code