Чыстакроўны Chesterfield
Posted by     Май 26, 2017    0 Comments

“Аб густах не спрачаюцца - з-за іх сварацца, б'юцца і развязваюць войны.” - сказаў знакаміты ангельскі палітык і дыпламат Філіп Дормер Стэнхоп, 4-ты граф Чэстэрфілд у 1745 годзе.


А ў гэты час у дамах добрапрыстойных брытанцаў з'яўляецца прадмет, які на некалькі пакаленняў наперад становіцца адным з галоўных густавых арыенціраў у напаўненні інтэр'еру.

Так, так! Я зараз кажу пра знакамітую канапу Чэстэрфілд, галоўнымі адметнымі рысамі якой з’яўляюцца рамбавіднае карэтнае сцёганне, роўныя па вышыні спінка і падлакатонікі, закручаныя ў віток. Гэта не проста класіка. Камфорт і вытанчанасць — дакладнае вызначэнне для канапы Чэстэрфілд. Кажуць, што менавіта такія канструкцыя і сцёганне дазвалялі джэнтэльменам з камфортам праводзіць доўгія гадзіны за свецкімі гутаркамі і пры гэтым не пакамячыць сваё адзенне. І канапа надоўга заняла сваё месца у джэнтэльментскіх клубах Лондана і не толькі. Нават Зігмунд Фрэйд выкарыстоўваў гэтую канапу падчас сеансаў гіпнозу з пацыентамі. У выніку Чэстэрфілд на стагоддзі стаў канчатковым сімвалам ангельскага стылю. Ён універсальны і падыходзіць абсалютна да любога інтэр’еру.

Можна доўга распавядаць пра ўнікальнасць канапы Чэстэрфілд. Але ўсе мы ведаем, что на свеце ёсць рэчы, якія не маюць узросту, яны не старэюць. Рэчы, якія гарманічна звязваюць мінулае, сучаснаць і будучыню.

Нашыя канапы Чэстэрфілд - чыстакроўныя пародзістыя англічане ў ідэальным стане з фабрыкі Springvale!

Related Products

Leave a Reply

* Name:
* E-mail: (Not Published)
   Website: (Site url withhttp://)
* Comment:
Type Code