Cкандынаўскі дызайн. Першая лекцыя.
Posted by     фев 21, 2019     Home    0 Comments

Тэма з аднаго боку мега разпіяранная, а з іншага? Што я бачу на тварах кліентаў разглядаючых маю скандынаўскую калекцыю? У большасці твараў я чытаю “і гэта ўсё”? Карацей непаразуменне. Бачу недастатковасць, прабачце, паверхневасць ведаў. Як казаў мне адзін адукаваны, густоўны і культурны кліент: Артур, я хачу сапаставіць гэтую скандзінаўскую прастату з коштам на яе і пры ўсім жаданні не магу. І я яго разумею. Таму ёсць некалькі чыннікаў, паспрабуем разабрацца.

Але спачатку, як звычайна гістарычны бэкграўнд, без якога разуменне феномена скандынаўскага дызайна немагчыма.

Для пачатку давайце адкінем “скандынскій” і разбярэмся з “дызайнам”. Панятак дызайна прыходзіць як адзін з наігалоўных складнікаў эпохі Мадэрна, што панавала на пачатку ХХ стагоддзя. Адбываецца сапраўдная, галоўная рэвалюцыя ў гісторыі мастацтва. Усё што было дагэтуль, а было німнога-німало ўся гісторыя мастацтва заходняга света, змятаецца і цалкам знікая аж на 50 год, да пачатку постмадэрна, што будучы стылям заімстваваній, цытатаў, выцягнул, ды здуў пыл з гістарычных стыляў.

Дык вось рэвалюцыя ў мастацтве поруч з індустрыялізацыяй вытворчасці патрабуе перакваліфікацыі рамеслініка хэнд-мэйдзера ў дызайнера. Кранты прыйшлі спакойнаму і добрааплочваему выразанію па дрэву аднолькавага, на шмат пакаленняў абранага, абрыса львінай лапы ды карынфскага ордера. Цяпер трэба тэхналагічней, прасцей, але, ў той жа час, канцептуальней, ды галоўная, каб сёння ў трэндзе. Бо змяняецца і замоўца. Цяпер гэта не наследны феадал з агромным палацам і нават не буржуа з ХІХ стагоддзя, што прагне далучыцца да высшага класу і мае амаль такія жа палацы. Новы спажывец - гэта прадстаўнік мас-маркета, прэславута “сярэдні клас”, што жыве ў новым тыповым жытле адносна невялікіх памераў, патрабуя ад мэблі актуальнасці, утульнасці і невысокіх коштаў.

Каб вы зразумелі наколькі істотны тагачасныя агульнаграмадскія здвігі завязаныя на дызайне прывяду прыклад Датскага каралеўства (пакрысе пераходзячы да скандынаўскай плыні). Гэты фенамен бярэ пачатак з 1920х – 1930х гадоў, калі бедныя на прыродныя рэсурсы датчане, на дзяржаўным узроўні, вырашылі “паставіць” на дызайн. Такім чынам, дызайн(!) стаў лейтмацівам агульнага датскага канцэпта “дзяржава ўсеагульнага дабрабыту”. Бо прыемная атмасфера (пазней яны прыдумалі папулярны зараз тэрмін hygge, гэткая заходняя альтэрнатыва фэншую) робіць грамадзян лепшымі і больш шчаслівымі, лічаць датскія палітыкі (вось мэты ў іх такія дзіўныя: зрабіць людзей шчаслівымі)). А калі людзі шчаслівыя, так і дзяржава - багатая. І ўся гэта ўтопія ў іх атрымалась. І атрымалась праз рухавік дызайна! Лагічна паўстае распаўсюджэнная назва датскага соцыюма, як першага ў свеце “грамадства дызайна”.

Канешня, гаворачы тут пра мэблю мы падрузамневаем усеагульнасць пранікнення скандынаўскага дызайну: ў архітэктуру, інтэрьеры, ланшаўт, прамысловую прадукцыю, ўпакоўку і г.д. Уявіце сябе ўзровень успрымання дызайна сярэднім датчанінам, што ужо ў 4-5 пакаленнях жыве ў краіне ўсеагульнага якаснага дызайна.

Такім чынам, укладанне значнай часткі дзяржаўнага бюджэту на працягу амаль 100 год ў адукацыю, вынаходніцтва і піяр прынесла скандынаўскаму дызайну сусветную вядомасць і павагу. Колькі год мэбля Scandinavian Modern застаецца наверсе моды і попыту. Змяняюцца толькі трэнды на перыяды і імёны дызайнераў.

І вось тут вяртаемся да парадоксаў успрымання скандынаўскага дызайну чалавекам з савецкім бэкграўндам.

Паглядзіце на нашу калекцыю скандынаўскага дызайна. Збольшасці гэта прадстаўнікі 60-70-х, што зараз наверсе вінтажнай моды. Што яны нагадваюць нашчадкам саветскіх інтэр’ераў? Канешня ж саветскую мэблю тых жа часоў! Таму што тая мэбля і ёсць копіямі скандынаўскіх вынаходніцтв. Бо ідэі прастаты, функцыянальнасці, кампактнасці добра пасавалі пад саветскія прынцыпы массавай недарагой мэблі. Пэўна цяжка няведаючы дасканала школу скандынаўскага дызайна заўважыць вялікую розніцу.

Давайце пашукаем гэтыя адрозненні паміж скандынаўскімі арыгіналамі і савецкімі копіямі.

Па-першае, прынцыповая розніца паміж скандынаўскімі краінамі і СССР ў палітычна-эканамічных умовах. Тлумачыць яе доўга не буду, самі ўсё разумееце. С аднаго боку свабода творчасці і высокая канкурэнцыя, з другога планавая эканоміка, ўсеагульны дэфіцыт і вогуле пагардлівае стаўленне да спажыўца. Адсюль багацце форм, дзеталей, матэрыялаў, эрганоміка, эстэтыка і г.д. у Скандынавіі і абыяк, па-танней у нашым саўке.

Пройдземся па фактах. Па-першае - матэрыял. Для скандынаўскай з 70-х выкарыстоўвалась якасныя, дарагія віды драўніны. Ў асноўным цІкавае дрэва, ды rose wood (альбо больш прынятае ў рускіх назва Палісандр. Менавіта мэбля з ціку і ружовага дрэва цяпер карыстаецца наівялікшым попытам. Чаму? Багацце фактуры, інтэлегентнасць адцення з прыгожым эфектам старэння, поруч з фантастычнай далгавечнасцю і трываласцю. ). Абсалютная немагчымасць імпарту цэнных парод дрэва для вытворчасці саветскай народнай(!) мэблі цалкам зразумела і не патрабуе дыскусіяў.

Другім відавочным адрозненнем ёсць дасканаласць і разнастайнасць дзяталяў. Скандынаўская дызайнерская школа – гэта богі дзеталяў. У гранічна простай мэблі 60-70-х нешматлікія дзеталі становяцца асабліва заўважнымі. Ручкі, вуглы, скосы палічак, фурнітура – дзяталі, што нясуць сэнс і стыль. Моц гэтых маленькіх элементаў настолькі вялізная, што задае стыль не толькі самаго прэдмета мэблі, але нават і атмасферу вялізарных памяшканій. Глядзячы на дзеталі вы ніколі не пераблытаеце савецкую і скандынаўскую мэблю.

Яшчэ адным адрозненнем – скандынаўская якасць вытворчасці. Якая, дарэчы, сыходзіць у глыб векоў і палягае на пратэстанскай этыцы, ды строгіх правілах прафесійных гільдзій. А ў наш час і раней у ХХ стагодзі высокі ўзровень якасці задаецца фантастычнай канкурэнтнасцю рынка, дбайнасцью пра рэпутацыю брэнда і проста прыроднай павагай да спажыўца. Па-факце мы маем 50-70ці-гадовыя экзэмпляры, што функцыянуюць і выглядаюць на ўзроўні новых.

Але пайшлі далей. Дэвізам скандынаўскага дызайну ёсць: функціянальнальнасць вырашае форму. Таму амаль у кожнай рэчы мы знойздем адмысловыя вынаходніцтвы, што робяць карыстанне ёй максімальна зручным. Трансфарміруемасць, мадэліруемасць, клопат пра вашы пабытовыя патрэбы, нават, бяспека ў карыстанні – ўсё гэта мы знойдзем, калі ўважліва разглядзім любы прадмет скандынаўскага дызайна.

Ну і напаследак закрану метафізічный бок. Што ёсць галоўным складнікам каштоўнасці і адпаведна кошту ў сучасным свеце? Драўніна, скура, бронзавая фурнітура – бязспрычна нечага каштуе. Але 80% кошту належыць метафізічным атрыбутам, такім як легенда, стыль, імя, мода. І ў гэтым яшчэ адно прынцыповае адрозненне савецкай ад скандынаўскай. Тое што не мае стылю, і з часам яго не прыдбае, так і застанецца кучай ДСП панэлей. А імёны скандынаўскіх дызайнераў ужо сёння ёсць легендамі, коштаўтвараючым фактарам. Іх творы бязспрэчна маюць калекцыённую вартасць. Укладаць грошы ў іменную дызайнерскую мэблю ці не больш надзейна, чым у золата ацтэкаў. Я ўж не кажу пра гонар, паказчык густу і культурны ўзровень гаспадара.

Бачыце, пры агульнай быццам бы падобнасці нічога аднолькавага. Неяк так я адказваў сваему разгубленнаму кліенту.

 

Related Products

Leave a Reply

* Name:
* E-mail: (Not Published)
   Website: (Site url withhttp://)
* Comment:
Type Code