Неабыякая бойка французскага і немяцкага мэблевых стыляў у пачатку ХХ стагоддзя.
Posted by     фев 21, 2019     Home    0 Comments

Уступ.

Пачатак эпохі новага мастацтва. Мадэрн, што з’явіўся на прыканцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Час які не можа не захапляць, калі шчыра любіш мастацтва і вогуле прыгожыя рэчы (а яшчэ шырэй прыгожыя ідэі і людзей). Мы ўсе ведаем гэтыя пявучыя назвы АРНУВО, ЮГЕНСТЫЛЬ, АРДЭКО, ВІЕНСЕСЕШЭН. Шмат такіх, што да гэтуль улюблённы ў мэблю і дэкор тых стыляў. Адтуль, ні многа ні мала, выраслі ногі сучаснага панятка дызайн. Які, дарэчы, пачаўся ў Нямецкіх мэблевых майстэрнях БАЎХАЎЗ.

Тэма Мадэрна пацягне і на 10 і на 20 лекцыяў. І можа я іх калі-небудзь вам прабубню. А сёння прапаную адчуць драйв 100-гадовай даўніны праз дыскурс фантастычнага па напружаннасці спаборніцтва паміж мэблевымі індустрыямі вядучых эўрапейскіх дзяржаваў Няметчыны і Францыі.

Тое што менавіта гэтыя 2 краіны задавалі стыль декаратыўнага мастацтва тых часоў бачна нават праз назвы вядучых стыляў эпохі. АРНУВО і АРДЭКО – Францыя, ЮГЕНСТЫЛЬ і Функцыяналізм – Няметчына. (не адкідаю, але пакідаю на другасных ролях Віенсэсешн, Мадэрнізмо, Ліберті стайл..)

Выпадкова? Не думаю. Сапраўды кожны стыль, як контратака на стыль з другога берага Рейна. Гэта вам не жарцікі, гэта напруджанае спаборніцтва, як фінал свету па футболе, дзе, дарэчы, гэтыя праціўнікі часта і сустракаюцца. Так і павялося што 2 наімагутнейшыя краіны суседкі ўсё гісторыю рубяцца ў той ці іншай сферы. Добра, калі без ахвяраў, як ў прыкладным мастацтве і дызайне.

Нажаль падставай, бэкграўндам тых мірных дызайнерскіх перацягванняў каната былі 2 крывавыя бойкі: франка-пруская вайна 1870-71 гадоў (што прынесла паразу Францыі і з’явіла свету Германскую імперыю), а потым і першая сусветная. Атмасфера суседскіх стасункаў паміж гэтымі канфліктамі моцна нагадвае “халодную вайну”: непрыманне другога боку і прагу перамагчы, “догнать і перегнать” у любой сферы публічнай дзейнасці. Мастацтва і прыкладное мастацтва гралі вагомую ролю ў гэтым міжнацыянальнам спаборніцтве.

Як мячык у пін-понгу пералеталі мяжу ідэі, нараджая новыя стылі. Французы, ў захапленні свабодай, ламалі стагоддзі Гістарызму сваім ArtNouveau. Немцы (пад той час абвясціўшыя сабе Імперыяй) не маючы права на адставанне, вынаходзілі свой Jugendstil. Жадаючы не саступіць у прыгажэсці, але са сваёй прагай індустрыалізацыі і масавай вытворчасці спрашчалі складанейшую арт-нувошную дэкараціўнасць, такім чынам вынаходзячы новыя формы. Ураджаныя немецкім размахам французы ў момант падхоплівалі мячык і дасылалі свету спалучэнне свайго ArtNouveau з аглядкай на немецкій Jugendstil, каб нарадзілась вытанчанае але і прыдатнае для массавай вытворчасці Artdeco. На што збяднеўшыя і пакрыўджаныя (пасля паразы ў 1й сусветнай), цішком будуючы новую індустрыальную імперыю немцы яўлялі свету свой Functionalism, народжаны ў першых сапраўдный дызайнерскіх майстэрнях Bauhaus і DeutscherWerkbund.

Што ёсць высокім стылем? Што сёння модна? Час Мадэрну – гэта час маментальнага паскарэння руха стыляў і трэндаў. Цяпер трэба прыдумляць хутчэй, не спыняцца ні на хвіліну. Гэта надыход дызайнерскага сусвету, калі новая калекцыя пачынае распрацоўвацца на наступны дзень пасля прэзентацыі старай.

За кароткі час неверагодная колькасць прыгажэсці паспявала нарадзіцца ў вострым творчым супрацьстаянні паміж Францыяй і Няметчынай. І цудам захавацца падчас супрацьстаяння тупых генералаў і дыктатараў.

ArtNouveau.

Неглядзячы на паразу ў вайне 1870 года Францыя сталася найбольш прасунутай еўрапейскай краінай у галіне культуры і мастацтва, а Парыж безспрэчная культурнай сталіцай Еўропы. ArtNouveau насаждала эстэтычныя стандарты, адлюстроўвая (асабліва ў Парыжы) багацце формаў і неабмежаванасць творчай свабоды. Асалода дэкаратыўнасці зпалучалась з сучасным дызайнам. На самым пачатку 20 стагоддзя ўся Еўропа арыентавалась на Парыж.

Але, ArtNouveau з’явіўся не непасрэдна ў Парыжы, а ў французскім горадзе Нансі, што пасля паразы ў Франка-прускай вайне стаў памежным горадам сканцэнтаваўшым бежанцаў з захопленых немцамі тэрыторый. Нагодай з’яўлення стылю сталася тое, што Нансі быў галоўным рэгіенам шкляной прамысловасці і тое што там сышліся таленавітыя мастакі і мэнаджары шкляных прадпрыемстваў. Менавіта гэтая группа і вынайшла той характэрны прыродны арнамент і форму раслін і кветак, што сталася класікай стылю ArtNouveau. Перакінуўшыся з дызайну шкла на мэблю, прыкладное мастацтва, архітэктуру.

У сур’ёзным (не прыкладны) жывапісу стылем натхнялісь Абрі Бердслей, Альфонс Муха і канешня Клімт.

Дарэчы зорка Барселоны Антон Гаўдзі – вось кто галоўны арнувошнік!! Лепей гэты стыль у архітэктуры не разкрыў нікто.

Jugendstil.

В Няметчыну Мадэрн прыйшоў значна пазней. Немецкій Югенстыль спачатку быў цалкам пад уплывам французскага ArtNouveau. Але даволі хутка пасталеў, ды пачаў вынаходзіць свае незалежны выгляд і тэхналёгіі. І пакуль высокабровыя французскія творцы шукалі новае ў сваёй вялікай мастацкай і рамеснай традыціі, немецкія мэблевыя архітэктары бачылі будучыню ў супрацоўніцтве з новай, машыннай індустрыяй ствараючы простыя, тыражурыемыя формы.

Вялікі герцэг Эрнст Людзвіг першы стварыў на сваіх Хессенскіх землях такі фармат як мастацкая калёнія. Запрашая лепшых творцаў і стварыўшы для іх ідэальныя пабытовыя і працоўныя ўмовы ён патрабаваў ад іх аднаго: ствараць праекты для мясцовай прамысловасці. Але гэтыя творцы распрацоўвалі не толькі архітэктурые элементы, мэблю ці пабытовыя рэчы, але болей яны давалі новы погляд на ўзаемадзеянне мастацтва і рэальнага жыцця. Кожны аспект штодзеннасці мусіў прайсці іспыт на магчымасць яго упрыгожыць і палепшыць. І гэта была мэтанакіраваная праца!

У 1908 годзе ў гонар 750годдзя горада ў Мюнхене адбылася выстава кшталту прамысловых дасягненняў, якая сталася пераломнай і ў гісторыі мэблевага дызайну. Немцы паказалі свету сваю прастую, надзейную, з падкрэсленнай увагай да натуральнай прыгажесці матэрыялу (тэкстуры драўніны). Невыпадкова, рэкламным тварам выставы стала камода Рімершміта ў якой галоўным элементам арнамента стала тэкстура дрэва. А камплектуючыя той мэблі вельмі простыя і лёгкатыражыруемыя. У Францыі дасягненні немецкіх дызайнераў і іх кансалідацыя з прамысловасцю выклікала сапраўдны перапалох, бо паказала вялізарнае адставанне Францыі ў галіне мэблевага і вогуле прамысловага дызайну. Гэтую дызайнерскую паразу параўноўвалі нават з паразай у сапраўднай вайне 1870 года. Так моцна гэта ўсхвалявала нацыю.

“Камерцыйны Седан які пагражае нам шмат год гэта ўжо не проста будучая небяспека, але рэальны факт. Якія б высілкі мы не здейснілі, нам ужо ніколі не дасягнуць такога ж прамысловага ўзроўня. І праз некалькі год мы пабачым эфект: усю катастрафічнась сітуацыі. Адзінае што мы можам рабіць гэта рыхтаваць наступнае пакаленне, якое будзе здольна паспяхова змагацца з гэтай краінай.”

У адрозненні ад суцэльна эстэтычнай накіраванасці ArtNouveau, немецкі Jugendstil быў візуальным адлюстраваннем агульнага сацыяльнага руха: дэкласіраванія, з’яўлення масмаркета і прамысловасці і г.д.

Галоўнае адрозненне падыходаў на пачатку стагоддзя:

- Францыя: свабода творчасці і стварэнне унікальных арт-аб’ектаў для багатага замоўцы ў адзінкавым экзэмпляры

- Няметчына: супрацоўніцтва з прамысловымі кампаніямі з мэтай распрацоўкі дызайну серійнай мэблі.

Art deco.

Пасля 1й сусветная гэты кантраст яшчэ паглыбеў. Францыя сталася безумоўнай заканадаўцай на полі элегантнасці, складанасці, багацця аздаблення. У той час як немецкі дызайн цалкам адмовіўся ад прыгожых але не функцыянальных элементаў.

Пасля вялікага перапынку з-за 1й сусветнай галіна дызайна пакрысе ачуняла толькі к 1925 году, калі ў Парыжы адбылася знакамітая выстава Des art decoratifsetindustrialеsmodernеs. Адкуль і нарадзілася назва новага стылю Art deco. Стыль стаўся візуалізацыяй так званых “равучых двадцатых” (roaring twenties). Безспрычнай сталіцай гэтага пасляваеннага ўздыму быў, як звычайна, Парыж. У Ардэко змяшалісь усе захапленні тых часоў: кубізм і канструктывізм у мастацтве, аднаўленне зацікаўленасці да традыцыйнага дэкору (напрыклад мода на Louis-Seize), прага ўсходняй экзатычнасці (Афрыка і Ўсходняя Азія), абагаўлення машын і прагрэса вогуле. Французскі ардэко – гэта стыль роскашы. Звычайнымі для стыля былі самыя дарагія матэрыялы: срэбра, слановая костка, шагрень альбо стінгрэй (скура адмысловай выдзелкі). Шпон спрэс з экзатычных, дарагіх сартоў драўніны. Зразумела што такая мэбля прызначалася для вельмі багатага спажыўца.

Ардэко філігранна сумесціў мадэрнізм і класіку, вытанчанасць і масіўнасць, дэкаратыўнасць і манументальнасць. Выдатнае спалучэнне! Адсюль далгавечнасць і сапраўдная сусьветнасць папулярнасць. Любімы амерыканскі, савецкі, нават латына-амерыканскі стыль ў 20-40х гадах.

У 40х гадах усё СССР забудавалі тыповым Ардэко. Пасля вайны на смену прыйшоў сталінскі ампір, а потым, вядома “барацьба з празмернасцямі” – сум і шэрасць…

ArtNouveau - адкрыццё дальнеўсходнега (Японія, Кітай) мастацтва; Art deco – на плыні моды на бліжнеўсходніе матывы.

Functionalism.

Тым часам у Няметчыне набіраў моц рух Функцыяналізма. Знакавай была забудова першага тыповага спальніка ў Франкфурце-на-майне. Аптымальныя памеры пакоеў, зручнасць, але ніякай роскашы. Тое самае з мэбляй. Дарэчы знакавым для азначэння стыля аб’екта сталася кухонная мэбля першай жанчыны архітэктаркі ў Аўстрыі Маргарыта Шуттэ-Ліхоцкі. Бо яна, як жанчына лепей разумела функцыянал і патрабаванні к кухне. Параўноўваючы немецкій функцыяналізм 30-х і увесь скандынаўскій (і не толька) дызайн 50-70х мы ўпэўнемся ў абсалютнай канцэптуальнай пераемнасці.

Палівам для выбуху новага функцыянальнага падыхода к дызайну стала адукацыйная реформа ў творчых дыстыплінах, што адбылася ў Няметчыне яшчэ да 1й суьветнай. Гэтая рэформа ўключала ў сябе паварот ад акадэмізма і культа мінулых стылей к пошуку новых рашаннеў і шчыльнай сувязі з індустрыяльнымі патрабаваннямі і стандартамі. Такія школы мелі месца і ў Францыі, але там яны былі элітнымі і нешматлікімі, бо не падтрымлівалісь дзяржавай. У адрозненні ад немецкага падыходу.

Related Products

Leave a Reply

* Name:
* E-mail: (Not Published)
   Website: (Site url withhttp://)
* Comment:
Type Code