Art Nouveau – адзін з найбольш вядомых напрамкаў Мадэрна. Пэўна, нікому не цікава чытаць вытрымкі з Вікі, таму напішу пра свае прыватныя пачуцці да Art Nouveau. Па-першае, я яму (стылю) удзячны ўжо за тое, што ён упершыню аб’яднаў мастацтва і побытавы дызайн. Вельмі ўж я не люблю гэтыя штучныя дагматы, якімі аддзяляюць мастацтва ад дызайну.
Галоўная, менавіта мастацкая вартасць Art Nouveau – гэта філігранная апрацоўка дрэва. Неймаверныя і разам з тым на дзіва натуральныя сілуэты, як быццам знаходзішся ў старым пакручастым аліўкавым садзе. Гэтыя тэхналогія і прыёмы, дарэчы, былі падхопленыя праз колькі год дызайнерамі знакамітай скандынаўскай школы. Ад якой я ўвогуле млею і пішчу.
У нашых Б/Уржуазные ценности ёсць колькі прадстаўнікоў Art Nouveau. Гляньце, напрыклад, ангельскую вітрыну чырвонага дрэва і фантастычна лёгкую і вытанчаную вітрыну з Галандзіі - тыповага прадстаўніка галандскага накірунку Art Nouveau, вядомага пад назвай Jugenstil.
Leave a Reply Cancel Reply